wd wp Пошук:

Брэменскі сабор

Брэменскі кафедральны сабор Святога Пятра (ням. Bremer St. Petri Dom) — сабор у Брэмене, адносіцца да мясцовай Евангелічнай царквы, якая спалучае лютэранскія і рэфармісцкія традыцыі.

Сабор знаходзіцца ў старой частцы горада на Рыначнай плошчы па суседстве з гарадской ратушай і статуяй Роланда, аб’ектамі Сусветнага спадчыны ЮНЕСКА. Таксама побач з саборам размешчаны гарадскі парламент і дамы гарадскіх старэйшын і купецкіх гільдый.

На месцы сучаснага сабора Святога Пятра першая царква была пабудавана ў 789 годзе Святым Вілехадам. Яна ўяўляла сабой невялікую драўляную пабудову. Праз тры гады саксонцы падпалілі Брэмен, знішчыўшы і царкву. Праз 13 гадоў, у 805 годзе, пад кіраўніцтвам біскупа Вілерыха была пабудавана новая царква. Пазней будынак пашырыўся, былі пабудаваныя цэнтральны неф і два навы з хорамі. Аднак, пажар 1041 года знішчыў будынак сабора і вялікую частку бібліятэкі.

Праз некалькі гадоў пры архібіскупе Адальберце пачалося будаўніцтва сучаснага сабора. Спачатку будынак будаваўся ў раманскім стылі, але ў XIII стагоддзі азначыўся паварот у бок готыкі. У канцы XVI стагоддзя большасць брэменцаў прынялі кальвінізм, але сам сабор з 1638 года стаў лютэранскім.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Збудаванні Германіі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Славутасці Брэмена
Катэгорыя·Саборы Германіі
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96