wd wp Пошук:

Брэменская ратуша

Брэменская ратуша, Роланд, Брэменскі сабор і будынак гарадскога парламента

Брэменская ратуша (ням. Bremer Rathaus) — адно з самых значных гатычных збудаванняў і адзін з найбольш яркіх прыкладаў так званага «везэрскага рэнесансу». У ліпені 2004 г. разам з сімвалам горада — Брэменскім Роландам — Брэменская ратуша была занесена ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны чалавецтва. У будынку ратушы засядае Сенат, тут знаходзяцца кабінеты прэзідэнта Сената і бургамістра вольнага ганзейскага горада Брэмена.

Гісторыя

Да 1400 г. улады горада Брэмена прынялі рашэнне аб будаўніцтве новай ратушы. Гатычны будынак у два паверхі з вялікімі заламі — Ніжнім і Верхнім — быў пабудаваны ў 1405—1410 гг. У паўночнай частцы будынка размяшчаліся асобныя пакоі. Разам з новай ратушай на Рыначнай плошчы з’явіліся статуі імператара і сямі курфюрстаў, а ва ўсходняй і заходняй сценах ратушы — скульптурныя выявы прарокаў і мудрацоў. Зубчаты вянец вежы і абарончая галерэя не захаваліся.

У 1600 г. брэменскі сенат палічыў, што сціплае аблічча гатычнай ратушы не адпавядае яе прадстаўніцкім мэтам і прыняў рашэнне аб перабудове, якая была праведзена ў стылі «везэрскага рэнесансу» ў 1608-1612 гг. па праекце Брэменскага архітэктара Людэра фон Бентхайма. Вокны ў будынку былі павялічаны ў памеры, а сярэдняя частка будынка была знесена. У выніку рэканструкцыі ля будынка з’явіўся вялікі шкляны эркер, увянчаны фламандскі франтонам. Фасад ратушы ў стылі везерскага рэнесансу ўпрыгожаны шматлікімі рэльефамі і скульптурамі людзей, анёлаў і казачных жывёл. Дэкаратыўныя элементы фасада былі выкананыя па праектах майстроў нідэрландскага рэнесансу: Ганса Врэдэмана дэ Врыса, Хендрыка Гольцыуса і Якаба Флорыса.

З цягам часу ў будынку з’явіліся розныя прыбудовы. У 1909—1913 гг. да старадаўняга будынку была прыбудавана Новая ратуша з медным дахам у стылі неарэнесанса.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Цагляная готыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Ратушы Германіі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Збудаванні Германіі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Германіі
Катэгорыя·Славутасці Брэмена