wd wp Пошук:

Брэменскі Роланд

Брэменскі Роланд — статуя Раланда, усталяваная на Рыначнай плошчы горада, галоўны сімвал горада. Па легендзе горад Брэмен захавае сваю незалежнасць да тых часоў, пакуль будзе стаяць ахоўнік яго Роланд. Брэменскі Роланд і Брэменская ратуша ў 2004 годзе былі ўнесены ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Брэменская статуя Роланда ўсталявана на Рыначнай плошчы паміж Брэменскай ратушай і Шуцінгам. Позірк Роланда скіраваны на Брэменскі сабор. Скульптура мае ў вышыню 5,47 м і ўстаноўлена на пастаменце вышынёй 60 см. Роланд абапіраецца на калону, упрыгожаную ківорыем. Вышыня скульптуры разам з ківорыем і пастаментам складае 10,21 м.

Брэменскі Роланд з’яўляецца самай буйной асобнай скульптурай нямецкага Сярэднявечча. Адлегласць паміж яго каленамі складае роўна адзін «брэменскі локаць» - 55,372 см, а паміж яго ног размясціўся калека, які ў 1032 г. на каленях прапоўз вакол зямельнага ўчастка пад назвай Бюргервайдэ, які брэменская графіня Эма Лесумская пасля падарыла гораду (цяпер гэта месца правядзення Брэменскага кірмашу). Існуе павер’е, што госці горада, якія жадаюць пабываць у Брэмене яшчэ раз, павінны пацерці калена Роланда.

Цікавыя факты

Зноскі

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Брэмена
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Помнікі Германіі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптуры паводле алфавіта