wd wp Пошук:

Бронзаўкі

Бронзаўкі (Cetoniinae) — падсямейства жукоў з сямейства пласцініставусых.

Апісанне

Даўжыня 0,8—11 см. Колер яркі: зялёныя, медна-чырвоныя, фіялетавыя, з металічным бляскам. У некаторых на галаве рогі. Крылы ў час палёту выпростваюцца праз выемкі ў надкрылах.

Віды

Налічваецца каля 2700 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках. На Беларусі часцей трапляецца бронзаўка залацістая (Cetonia aurata); бронзаўка вялікая зялёная (Protaetia speciosissima) і бронзаўка мармуровая (Liocola marmorata). Рэдкія, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Экалогія

Лятаюць у маі—верасні. Лічынкі С-падобныя, жывуць у трухлявай драўніне, дуплах, пнях, глебе, мурашніках, норах грызуноў. Жукі кормяцца бутонамі, кветкамі, маладымі, пладамі і лісцем пладовых, тэхнічных і дэкаратыўных раслін. Зімуюць лічынкі і жукі. За год адно пакаленне.

Значэнне

Бронзаўкі — прамежкавыя гаспадары скрэбня-волата (Macracanthorhynchus hirudinaceus), паразіта чалавека і жывёл.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пласцініставусыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта