wd wp Пошук:

Бронзаўка залацістая

Бронзаўка залацістая (Cetonia aurata) — жук з сямейства пласцініставусых (Scarabaeidae).

Афарбоўка цела залаціста-зялёная з металічным бляскам, ніз медна-чырвоны. Надкрылы з белымі плямкамі. Даўжыня цела да 20 мм.

Лічынка выгнутая, шаравата-белая, пакрытая рыжымі валаскамі. Жыве ў гнілой драўніне.

Дарослыя бронзаўкі аб’ядаюць маладыя парасткі ды кветкі. Зімуюць у глебе. У адрозненне ад іншых жукоў лётаюць са складзенымі надкрыламі за кошт выразаў на іх баках.

Зноскі

  1. Royal College of Surgeons in London. Catalogue of the Contents of the Museum of the Royal College of Surgeons in London. — London: Printed by Richard Taylor, Red Lion Court, Fleet Street, 1830. — Т. IX. — С. 113. — 158 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пласцініставусыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1761 годзе