Брашэ́віцкі сельсавет (руск.: Брашевичский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Брашэвічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Імянінскага сельсавета Антопальскага раёна перададзена вёска Пацы[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1458 чалавек[2], з іх 92,7 % — беларусы[3].