wd wp Пошук:

Дэванагары

Плакат на дэванагары (Непал)

Дэванагары (देवनागरी, літар.: «пісьмо горада багоў») — разнавіднасць індыйскага пісьма; паходзіць ад старажытнаіндыйскага пісьма брахмі. Склалася паміж 8 і 12 стагоддзямі. Прымяняецца ў санскрыце, хіндзі, маратхі, сіндхі, непалі і некаторых іншых мовах Індыйскага субкантынента. Характэрная асаблівасць — верхняя гарызантальная рыса, да якой прымацоўваюцца літары, нібыта звісаючы з яе.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Індыйскае пісьмо
ISO 15924
Дэванагары