wd wp Пошук:

Братні саюз літоўскай моладзі

Бра́тні саю́з літо́ўскай мо́ладзі (польск.: Związek Bratni Młodzieży Litewskiej) ― тайная моладзевая арганізацыя, якая існавала ў Беларусі і Літве ў 18461849 гадах.

Гісторыя заснавання

Назва саюза супадае са радком з польскага куплета Інтэрнацыяналу, які да таго часу яшчэ не быў напісаны:

Bój to jest nasz ostatni, Krwawy skończy się trud, Gdy Związek nasz bratni Ogarnie ludzki ród! Саюз заснаваны ў Вільні мясцовымі збяднелымі шляхціцамі-католікамі Францішкам і Аляксандрам Далеўскімі[1]. Спачатку ў яго ўваходзілі А. Янкоўскі, Караль Маеўскі(руск.) бел., В. Клечкоўскі, Э. Ёдка, К. Дабкевіч. Саюз аб’ядноўваў студэнцкую польскамоўную каталіцкую моладзь. У 1848 годзе да яго далучыліся разначынцы, рамеснікі, дробная шляхта[2].

Мэты і праграма Саюза

Караль Маеўскі ― адзін з кіраўнікоў Саюза літоўскай моладзі

У праграме былі вылучаны патрабаванні незалежнасці «Польшчы» (гэта значыць былых зямель федэрацыйнай польска-літоўскай Рэчы Паспалітай) і абвяшчэнне яе рэспублікай, ліквідацыі ўсіх саслоўных прывілеяў, вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. Сябры саюза вялі агітацыю ў Вільні, Наваградку, Лідзе, Слоніме і іншых гарадах[3]. Яны спрабавалі прыцягнуць на свой бок нават салдат Бабруйскай крэпасці і Мінскага гарнізона. На 5 красавіка 1849 года было прызначана паўстанне. Змоўшчыкі разлічвалі на хуткі пачатак руска-прускай вайны[4].

Разгром Саюза літоўскай моладзі

27 сакавіка 1849 года пачаліся арышты, да следства было прыцягнута каля 200 чалавек (17 % з іх былі рамеснікамі, 25 % ― навучэнцы, астатнія ― з дробнай шляхты). Кіраўнікі і найбольш актыўныя члены прысуджаныя да смяротнага пакарання, замененага катаржнымі работамі ад 10 да 15 гадоў. Многія сябры Саюза пасля ўдзельнічалі ў Студзеньскім паўстанні (1863—1864)[5].

Зноскі

  1. Przemyslaw Matusik. Lithuanian Youth Fraternity
  2. Stanisław Kościałkowski, Aleksander Dalewski, Franciszek Dalewski w: Polski Słownik Biograficzny, t. IV. — Krakow, 1938.
  3. Суднік С., Сліўкін В. Лідчына ў паўстаньні 1863 года // Лідскі Летапісец. — 2002. — № 4.
  4. Lithuanian Youth Fraternity
  5. Н. М. Махнач. Братні саюз літоўскай моладзі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — С. 250.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1846 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Палітычныя змовы
Катэгорыя·Зніклі ў 1849 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Маладзёжныя арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Паўстанні
Катэгорыя·Арганізацыі Вільнюса
Катэгорыя·Тайныя таварыствы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай