wd wp Пошук:

Браніслаў Ямант

Браніслаў Ямант (польск.: Bronisław Jamontt; 5 жніўня 1886, в. Дакудава, цяпер Лідскі раён, Беларусь — 4 лютага 1957) — беларускі і польскі мастак, мастацкі педагог. Доктар мастацтвазнаўства (1953). Прафесар (1937).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Дакудаве на Лідчыне ў сям’і арандатара Казіміра Яманта і Марыі з Свячкевічаў у 1886 годзе.

Вучыўся ў Віленскай рысавальнай школе І. Трутнева і Г. Рыбакова, адначасова ў гімназіі, якую скончыў у 1907. У 1908-10 вывучаў права ў Пецярбургскім універсітэце. З 1910 стала жыў у Вільні (у 1918-19 — настаўнік малявання ў рэальнай школе ў Гомелі). Выязджаў (да 1939) на пленэры ў Кракаў, Крамянец, Гродна, Люблін, Львоў, на Балтыку.

З 1919 працаваў у дзяржаўных установах, выкладаў у віленскіх гімназіях. Адзін з заснавальнікаў Віленскага таварыства мастакоў (1920), быў сябрам яго ўправы. У 1928-34 вучыўся з перапынкамі на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта. З 1931 — асістэнт кафедры пейзажнага жывапісу (кіраўнік Ф. Рушчыц), з 1936 — намеснік прафесара, у 1937-39 прафесар Віленскага ўніверсітэта. З 1946 — дэкан мастацкага факультэта і прафесар кафедры пейзажнага жывапісу і нацюрморта Торуньскага ўніверсітэта.

Памёр у 1957 годзе ў Торуні. Пахаваны на мясцовых могілках Св. Юрыя.

Творчасць

Пісаў у жанры пейзажа. У выставах — з 1915 (у Вільні, Варшаве, Кракаве, Львове, Познані, Бруселі, Гаазе, Амстэрдаме, Бухарэсце, Маскве, Рызе, Берліне, Сан-Францыска, Балціморы). Сярод твораў: «Матыў старой Вільні» (1909), «Стог сена на лузе» (1913), «Пейзаж з рэчкаю» (1914), «Вясковы пейзаж» (1914), «Фантастычны пейзаж» (1922), «Пейзаж з каплічкаю» (1928), «Віхура» (1929), «Старыя вербы» (1929), «Дубы» (1931), «Падворак пры вул. Татарскай у Вільні» (1931), «Жыдоўская вуліца ў Вільні» (1934), «Вятрак» (1937), «Хата сярод дрэў» (1937), «Касцёл св. Міхала ў Вільні» (1941), «Вятрак» (1940), «Заснежаны падворак» (1944), «Завулак Снапоўка ў Вільні» (1954).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Дактары мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Памерлі 4 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэта Мікалая Каперніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідскім раёне
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Торуні
Катэгорыя·Пахаваныя ў Куяўска-Паморскім ваяводстве
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе