wd wp Пошук:

Бранскае княства

Бранскае княства — рускае княства XIIIXV стагоддзяў з цэнтрам у горадзе Дзябранск (Бранеск, Бранск). Першапачаткова цэнтр удзельнага княства ў складзе Чарнігаўскага княства, пасля мангольскага нашэсця — палітычны цэнтр Чарнігава-Северскіх земляў. Бранскі князь звычайна насіў тытул вялікага князя Чарнігаўскага.

Гісторыя

Дакладны час заснавання Бранска невядома; мабыць, ён быў закладзены пры Уладзіміру Святаславічу ў канцы X стагоддзя. У першы раз Бранск як памежны пункт згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе[1] пад 1146 годам, калі ён належаў чарнігаўскім князям, якія саджалі ў ім сваіх намеснікаў.

З 1159 па 1167 год Бранск з навакольнымі землямі ўваходзіў у склад Ушчыжскага княства.

З 1238 года, пасля разгрому Ушчыжа манголамі і згасання галіны нашчадкаў Уладзіміра Святаславіча, Бранск стаў сталіцай вялікага княства, якое ўключала Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Старадуб і Трубчэўск, дастаўшыся ў кіраванне Раману Міхайлавічу і яго нашчадкам. Бранскія князі традыцыйна насілі тытул вялікіх князёў чарнігаўскіх. Па-за іх кантролем засталіся толькі землі на верхняй Ацэ (Карачаў, Навасіль, Таруса) і ў Пасем’і (Курск, Пуціўль, Рыльск).

Бранскія войскі ўдзельнічалі ў паходах ардынскіх і галіцка-валынскіх войскаў супраць Літвы ў канцы XIII стагоддзя. У пачатку XIV стагоддзя ў выніку дынастычнага шлюбу права на Бранск набылі нашчадкі смаленскага князя Глеба Расціславіча.

У 1310 годзе бранскі князь Святаслаў Глебавіч загінуў у бітве з ардынцамі, якія пасадзілі на бранскі прастол князя Васіля, які неўзабаве завалодаў Карачаўскім княствам.

У 13561359 гадах падчас барацьбы за ўладу ў Бранску княства было захоплена Альгердам і далучана да Вялікага Княства Літоўскага, княжанне вернута прадстаўніку Ольгавічаў Раману Міхайлавічу. Пасля паходу маскоўскіх войскаў на бранскую зямлю ў 1370 годзе Альгерд пасадзіў у Бранску свайго сына Дзмітрыя1372 годзе ён згаданы як бранскі князь). Але ўжо ў 1371 годзе Альгерд не ўключыў Бранск у склад земляў, на якія прасіў канстанцінопальскага патрыярха даць асобнага ад мітраполіі кіеўскай і ўсяе Русі мітрапаліта, і ў 1375 годзе ў якасці бранскага князя зноў фігуруе Раман Міхайлавіч.

Дзмітрый Альгердавіч валодаў Чарнігавам, Старадубам і Трубчэўскам да зімы 1379/1380 гадоў, калі, скарыстаўшыся маскоўскай ваеннай прысутнасцю (князь Дзмітрый Міхайлавіч Баброк-Валынскі), ад’ехаў на маскоўскую службу і атрымаў ад Дзмітрыя Маскоўскага у кармленне Пераслаўль-Залескі. Бранскія войскі згадваюцца ў сувязі з Кулікоўскай бітвай (1380) разам з князямі Дзмітрыем Альгердавічам і Глебам Бранскім. З ад’ездам Дзмітрыя і паходам Ягайлы з Літвы да верхняй Акі даследчыкі звязваюць аднаўленне ў рэгіёне ўлады вялікага князя літоўскага. Намеснікам Ягайлы тут стаў Дзмітрый-Карыбут Альгердавіч, які ўдзельнічаў у 13811382 гадах у барацьбе за ўладу ў Літве на баку Ягайлы супраць Кейстута. Пасля Крэўскай уніі і Астроўскага пагаднення Дзмітрый-Карыбут пазбавіўся ўладанняў у Севершчыне. Раман Міхайлавіч у 1396 годзе стаў літоўскім намеснікам у Смаленску, дзе быў забіты ў 1401.

Пасля таго, як у 1500 годзе Бранск быў узяты войскамі Івана III, ён назаўжды ўвайшоў у склад Маскоўскай дзяржавы.

Князі Бранскія

Гл. таксама

Зноскі

  1. Іпацьцеўскі летапіс

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1246 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бранская вобласць
Катэгорыя·Чарнігаўскае княства
Катэгорыя·Княствы Русі
Катэгорыя·Князі бранскія
Катэгорыя·Зніклі ў 1401 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Бранска
Катэгорыя·Севершчына