Бараўскі раён ці Бораўскі раён[1] (укр.: Борівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Харкаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Барава[1] (укр.: Борова).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 17208 чалавек, плошча — 875,3 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 9 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 1 пасёлак сельскага тыпу і 36 сёлаў.