Бо́ма[1] (фр.: Boma) — горад на захадзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, у эстуарыі ракі Конга, за 75 км ад упадзення Конга ў Атлантычны акіян. Пачатковы пункт чыгункі на Чэлу.
Насельніцтва горада па дадзеных на 2010 год складае 167 326 чалавек[2].
Горад заснаваны ў XVI[1] стагоддзі. З 1886 па 1926 год быў сталіцай Бельгійскага Конга[3] (затым сталіца была перанесена ў Леапольдвіль — цяпер горад Кіншаса).
Буйны порт (даступны для марскіх суднаў; вываз какавы, бананаў, каўчуку, каштоўных парод драўніны). Харчовая (піваварная, рыбная), хімічная, дрэваапрацоўчая прамысловасць, перапрацоўка металу і сельскагаспадарчай прадукцыі. Суднабудаванне. Маецца аэрапорт.