Блакітны Бурштын (англ.: Blue amber) — бурштын з рэдкай блакітнай афарбоўкай. Часцей за ўсё ён сустракаецца ў бурштынавых шахтах каля Сант’яга, а таксама здабываецца ў Мексіцы, Нікарагуа і Дамініканскай Рэспубліцы. Малавядомы праз сваю рэдкасць, ён існуе з часу адкрыцця дамініканскага бурштыну(руск.) бел.[1][2][3]. У некаторых гарадах Цэнтральнай Амерыкі, размешчаных у «бурштынавых» раёнах, былі створаны музеі сонечных камянёў. Самы вядомы з іх — мексіканскі музей інклюзаў «Схаваны камень», які мае калекцыю ў 10 000 асобнікаў.
Пры штучным асвятленні блакітны бурштын падобны на звычайны бурштын, але пад уздзеяннем сонечнага святла ён мае інтэнсіўнае флюарэсцэнтнае блакітнае ззянне. Пры ультрафіялетавым святле ён свеціцца ярка-малочна-блакітным колерам. Гэты эфект параўнальны з акіянам, які, хоць і празрысты, можа змяняць колер ад светла-сіняга да цёмна-сіняга і чорнага ў залежнасці ад глыбіні, масы, салёнасці і г. д.
Блакітны бурштын мае вельмі прыемны пах, які адрозніваецца ад звычайнага бурштыну пры рэзанні або паліроўцы[4].