wd wp Пошук:

Берлінская гарадская электрычка

Берлінская гарадская электрычка (S-Bahn) (ням.: S-Bahn Berlin) — прыгарадна-гарадскі цягнік, адзін з відаў грамадскага транспарту ў Берліне і Брандэнбургу, Берлінскай агламерацыі.

Чыгуначная сетка берлінскай гарадской электрычкі даўжынёй 331 км мае 165 станцый. Колькасць перавезеных пасажыраў у 2006 годзе склала 375,000,000 чалавек. Многія лініі берлінскай гарадской электрычкі абслугоўваюць таксама прыгарады Берліна: Патсдам, Араніенбург, Бланкенфельдэ-Малаў, Бернал, Тэльтаў, Хенігсдорф, Эркнер, Кёнігс-Вустэрхаўзен, Штраўсберг, Біркэнвердэр, Хоэн-Ноендорф

Маршруты і лініі

На лістапад 2007 года існавала 15 маршрутаў берлінскай электрычкі.

Нумар маршруту можа быць адназначным або двухзначным. Маршруты з агульнай першай лічбай заўсёды маюць агульныя ўчасткі пуці.

Спасылкі

  1. Станам на 2007 год.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·1924 год у Берліне
Катэгорыя·Транспарт Берліна
Катэгорыя·S-Bahn Германіі
Катэгорыя·Берлінская гарадская электрычка
Катэгорыя·З’явіліся ў 1924 годзе