wd wp Пошук:

Бергенскі сабор

Бергенскі сабор (Bergen Domkirke) — лютэранскі сабор нарвежскага горада Берген. Першы мураваны храм на гэтым месцы гісторыкі адносяць да сярэдзіны XII стагоддзя. Упершыню згадваецца пад 1181 годам як царква св. Олафа. Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы цэнтра горада.

Гарэў у 1248, 1270 і 1463 гадах. У 1537 г. набыў статус сабора, у 1550-я гады адбудаваны наноў. Узнаўляўся пасля пажараў 1623 і 1640 гадоў; да гэтага перыяду адносіцца замена шпіля вежачкай. У 1880-я гады барочны інтэр’ер перароблены ў духу сярэднявечча.

У саборнай сцяне захрасла гарматнае ядро з Бергенскай бітвы 1665 года (Другая англа-галандская вайна). У саборы маецца арган, перыядычна праводзяцца канцэрты арганнай музыкі.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Берген
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Лютэранскія храмы Нарвегіі
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Саборы Нарвегіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных