wd wp Пошук:

Бенджамін Спок

Бенджамін Маклейн Спок (Benjamin McLane Spock; 2 мая 1903, г. Нью-Хейвен, штат Канектыкут, ЗША — 15 сакавіка 1998) — амерыканскі педыятр, педагог і грамадскі дзеяч.

Скончыў Іельскі ўніверсітэт (1925) і медыцынскія курсы пры ім (1929). У 1933—1944 гадах займаўся прыватнай практыкай у Нью-Ёрку. У 1944—1946 гадах на вайсковай службе, у 1947—1950 — ад’юнкт-прафесар Мінесотскага ўніверсітэта. У 1951—1955 гадах кіраваў аддзяленнем дзіцячай псіхіятрыі пры медыцынскіх курсах Пітсбургскага ўніверсітэта.

У кнізе «Дзіця і яго догляд» (1946) абагульніў свой вопыт педыятра, выклаў уяўленні пра ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей, развіццё здаровай і шчаслівай асобы. Галоўная ідэя Бенджаміна Спока — прызнанне адметнасці, унікальнасці асобы дзіцяці; ён раіў бацькам пазбягаць крайнасцей у выхаванні, праяўляць чуласць і ўлічваць жаданні дзіцяці, дамагацца такіх адносін з дзецьмі, калі адпадае неабходнасць у пакаранні. Важнейшым у выхаванні лічыў «метад цярпення», адначасова падкрэсліваў асноўную ролю бацькоўскага аўтарытэту, які не мае нічога агульнага з дыктатам, значэнне дысцыпліны для выхавання. У шматлікіх публікацыях выказаў свае ідэі па педагагічных праблемах: выхаванне праёмных і «цяжкіх» дзяцей, выхаванне ў няпоўнай сям’і, уплыў на дзяцей сямейных канфліктаў і разводаў, роля бацькі ў выхаванні і інш. Сваю грамадскую дзейнасць разглядаў як працяг гуманістычнай педагогікі.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Benjamin Spock // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Benjamin Spock Праверана 8 сакавіка 2021.
  5. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  6. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 15 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Медыкі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Хейвене
Катэгорыя·Педагогі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Сан-Дыега
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе