wd wp Пошук:

Белгародская губерня

Белгародская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі ў 1727—1779 гадах.

Губерня складалася з трох правінцый — Белгародскай, Арлоўскай і Сеўскай — і займала плошчу, на якой цяпер размешчаны Белгародская, Бранская (часткова), Курская і Арлоўская вобласці Расіі. Губернскі горад — Белгарад. У 1775—1779 гадах, у выніку губернскай рэформы Кацярыны II, Белгародская губерня была падзелена паміж зноў створанымі намесніцтвамі, прычым Белгарад стаў павятовым горадам Курскага намесніцтва.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Губерні Расійскай імперыі
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат