Бе́лаўшчына[1] (трансліт.: Bielaŭščyna, руск.: Беловщина) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарацкага сельсавета.
У 1868 г. вёска Кабыльніцкай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 1 двор, 5 жыхароў. У 1904 г. налічвала 52 жыхары, у 1907 г. — 6 двароў, 60 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Ляшчынскім сельсавеце “Ляшчынскі сельсавет 9мядзельскі раён)”) Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 09.08.1979 г. у Нарацкім сельсавеце. З 1964 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя Чапаева, з 10.02.1979 г. — «Нарач».