wd wp Пошук:

Беластоцкі драматычны тэатр

Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі (польск.: Teatr Dramatyczny im. Aleksandra Węgierki w Białymstoku) — тэатр y Беластоку.

Створаны ў 1945 годзе, захоўвае традыцыі польскага тэатра пачатку 18 ст. 3 1987 года дырэктар, мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр А. Якімец.

У рэпертуары п’есы Ф. Шылера, У. Шэкспіра, Мальера, К. Гальдоні, Ю. Тувіма, В. Багуслаўскага, А. Міцкевіча, С. Выспянскага, С. Мрожака, Б. Шэфера, Т. Ружэвіча, В. Гамбровіча. Тэатр гастраліруе і за мяжой. У 1991 і 1992 браў удзел y Міжнародным фестывалі «Балтыйская тэатральная вясна» ў Гродне, y лістападзе 1992 y «Фестывалі сяброў» y Мінску, дзе паказаны спеклаклі «Тэрмінатар» П. Хандке, «Эмігранты» С. Мрожака (галоўныя ролі ў абодвух выканаў акцёр Нацыянальнага тэатра імя Я.Купалы У. Кін-Камінскі), «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» С. Пясецкага, «3 нагоды мокрага снегу» паводле «Запісак з падполля» Ф. Дастаеўскага (рэжысёр — мастацкі кіраўнік тэатра імя Я.Купалы В. Раеўскі, сцэнаграфія народнага мастака Беларусі Б. Герлавана). У 1993 годзе Раеўскі паставіў y тэатры спектакль «Рэвізор» М. Гогаля, дзе разам з польскімі ігралі акцёры тэатра імя Я. Купалы Ю. Авяр’янаў і У. Кін-Камінскі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Культура Беластока
Тэатры Польшчы