wd wp Пошук:

Беларускі тыдзень

«Белару́скі ты́дзень» — штотыднёвы тэлевізійны часопіс канала TVP3 Białystok для беларускай меншасці, які выходзіць з 1997 года па-беларуску.

Апісанне

Праграма паўстала ў супрацоўніцтве з нацыянальнымі арганізацыямі на Падляшшы. Першапачаткова выходзіла на канале TVP Białystok у рамках тэлечасопіса пра нацыянальныя меншасці «Самі пра сябе(польск.) бел.». З 2004 года выходзіць як штотыднёвая самастойная перадача працягласцю 20 хвілін. 95 % эфірнага часу аддаецца асвятленню жыцця беларускай меншасці на Падляшшы. Праграма выходзіць беларускай мовай з польскімі субтытрамі.

У пачатку красавіка 2020 года тагачасны дырэктар TVP Białystok Яўгеніюш Шпакоўскі вырашыў спыніць выхад перадачы[1][2]. Пасля хвалі крытыкі і публічных абмеркаванняў, у тым ліку з боку дэпутатаў Сейма[3][4][1], дырэктар Яўгеніюш Шпакоўскі адмовіўся ад свайго рашэння[5][6].

Зноскі

  1. 1 2 Улад Грынеўскі «Беларускі тыдзень» не будзе выходзіць на TVP Białystok?(нявызн.). Беларускае Радыё Рацыя (18 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  2. Chołodowski, Maciej Białystok. Szef białostockiego ośrodka TVP chce wyprowadzić programy mniejszości(польск.) . Gazeta Wyborcza (18 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  3. Mniejszość białoruska “dostała” wielkanocny prezent - TVP zdejmuje program z anteny(польск.) . Kurier Poranny (19 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  4. Śliwińska, Marta “Tydzień Białoruski” znika z anteny TVP po 23 latach(польск.) . podlaskie24.pl (19 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  5. Chołodowski, Maciej Programy mniejszości wracają. Koronawirus już nie przeszkadza dyrektorowi TVP Białystok(польск.) . Gazeta Wyborcza (20 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  6. Ян Максімюк Беларуская перадача на польскай тэлевізіі не закрываецца, — дырэктар каналу ў Беластоку(нявызн.). Радыё «Свабода» (20 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·1997 год у Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Тэлеперадачы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Беларусы ў Польшчы
Катэгорыя·Інфармацыйныя тэлеперадачы
Катэгорыя·Тэлеперадачы на беларускай мове
Катэгорыя·Тэлеперадачы Польшчы