wd wp Пошук:

Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мінскае медыцынскае вучылішча. Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж (БДМК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Мінску.

Усяго ў каледжы навучаюцца больш за 1500 навучэнцаў, працуюць 127 выкладчыкаў.

Гісторыя

Заснаваны 1 кастрычніка 1953 г. пры Мінскім медыцынскім інстытуце як фельчарская школа. Першы набор склаў 64 навучэнцаў[1].

З 1954 г. атрымлівае статус самастойнай установы адукацыі як Мінскае медыцынскае вучылішча № 2 і рыхтуе кадры на базе паліклінікі Мінскага трактарнага завода. З 1963 года вучылішча стала прымаць навучэнцаў на базе 8 класаў[1].

У 19651979 гг. размяшчалася па вуліцы Стаханаўскай. З 1976 года арганізоўваецца аддзяленне ўдасканалення і спецыялізацыі сярэдніх медыцынскіх работнікаў[1].

У 1980 годзе ўзведзены новы будынак вучылішча. З 1983 года ўпершыню ў рэспубліцы вучылішча пачынае падрыхтоўку зубных тэхнікаў з навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця[1].

У верасні 2001 года вучылішча ператворана ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж. З 2007 г. у структуру каледжа ўваходзіць новае структурнае падраздзяленне — аддзяленне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў сярэдняга медыцынскага і фармацэўтычнага персанала[1].

З 2011 года вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасці «Фармацыя»[1].

Інфраструктура

Каледж размяшчаецца ў двух навучальных карпусах: корпус № 1 размешчаны па адрасе вуліца Кіжаватава, 60/2, корпус № 2 — па вуліцы Сядых, 40. Таксама навучанне ажыццяўляецца ў навучальных пакоях, размешчаных на клінічных базах устаноў аховы здароўя г. Мінска.

Бібліятэка каледжа з чытальнай залай на 30 пасадачных месцаў і кнігасховішчам займае плошчу 163 м², абсталявана відэатэхнікай, выхадам у інтэрнэт. Маецца актавая зала на 350 месцаў, дзве спартыўныя залы плошчай 331,83 м² і 271,0 м², стадыён, сталовая (корпус № 2), буфеты, інтэрнат (пр. Дзяржынскага, 85)

Спецыяльнасці

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Гісторыя каледжа

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Каледжы Мінска
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вуліца Кіжаватава (Мінск)
Катэгорыя·1953 год у Мінску
Катэгорыя·З’явіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вуліца Сядых (Мінск)