wd wp Пошук:

Беларускі батальён чыгуначнай аховы

Беларускі батальён чыгуначнай аховы — беларускае калабарацыйнае падраздзяленне аховы чыгункі.

Перадумовы

Напрыканцы верасня 1942 г. дырэкцыя чыгункі ў Менску звярнулася да Ермачэнкі, як да кіраўніка БСА, па стварэнне батальёна, які б абараняў чыгунку. Спачатку на пасаду камандоўца быў пастаўлены Францішак Кушаль.

Пазней былі таксама перамовы Кушаля і Ермачэнкі з двума нямецкімі прадстаўнікамі аховы чыгункі. На перамовах немцы былі даволі ўступлівыя. У выніку перамоваў са Штрымке (адзін з прадстаўнікоў) было ўстаноўлена, што:

Шлях батальёна

Да вясны 1943 года было набрана ў батальён разам з тымі, што былі перашколеныя і нясьлі службу на чыгунках з навабранцамі ў Баранавічах і Менску – каля 1000 чалавек. Усе чыгункі на Беларусі ад Арла да Берасця й ад Полацка да Калінкавіч ахоўвалася беларусамі.

Пасля эвакуацыі з Беларусі, батальён быў перамешчаны ў Рэйнскую вобласць. Тут людзі батальёна былі ўжытыя, як працоўная сіла на тамтэйшых чыгунках. Частка трапіла і ў брыгаду Зіглінга. Ужо ў жніўні 1944 году, даведаўшыся аб лёсе чыгуначнага батальёну, БЦР спрабавала выратаваць адтуль людзей, аднак удалося выцягнуць толькі аднаго Сажыча.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Беларускія калабарацыянісцкія фарміраванні ў Другой сусветнай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1942 год у Беларусі
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1942 годзе