Белару́ска-ўкраі́нскі камітэ́т по́мачы ахвя́рам вайны́ ў Барнауле (Беларуская грамада ў Барнауле) — дабрачынная арганізацыя па аказанні дапамогі бежанцам Першай сусветнай вайны. Дзейнічаў з перапынкамі з пачатку 1918 да канца 1920 года.
Задачы: абарона матэрыяльных і юрыдычных інтарэсаў беларускіх і ўкраінскіх бежанцаў, культурна-асветніцкая дзейнасць сярод іх. Старшыня — Мікалай Бліадухо. Супрацоўнічаў з камітэтамі бежанцаў іншых нацыянальнасцей. У 1918 годзе ўваходзіў у Міжнародны камітэт бежанцаў у Сібіры (Барнаул). Падчас грамадзянскай вайны дзейнасць неаднойчы забаранялася ваеннымі і цывільнымі ўладамі Барнаула[1].