wd wp Пошук:

Беларуская праваслаўная царква Паўночнай Амерыкі

Беларуская праваслаўная царква Паўночнай Амерыкі (Беларускі савет праваслаўных цэркваў у Паўночнай Амерыцы) — царкоўна-адміністрацыйная адзінка (епархія) у юрысдыкцыі Канстанцінопальскага Патрыярхата, якая аб’яднала беларускія праваслаўныя прыходы, што ўзніклі ў ЗША і Канадзе ў пачатку 1950-х гадоў. Статут прыняты ў 1980 г. Самастойная юрысдыкцыя спыніла існаванне ў 2005 годзе, а прыходы ўвайшлі ў склад Карпата-Рускай Праваслаўнай Царквы[1].

У 1968 годзе, калі прыход св. Кірылы Тураўскага ў Рычман-Хіл (штат Нью-Ёрк), які ўваходзіў у БАПЦ, звярнуўся да грэчаскага архіепіскапа Амерыкі з просьбай прыняць пад свой амафор. Беларуская праваслаўная царква Паўночнай Амерыкі створана ў 1970 г. на царкоўным з’ездзе ў г. Саўт-Рывер. У 1971 годзе для беларускіх прыходаў створаны Савет. Пяць прыходаў вылучаны ў асобную юрысцыкацыйную адзінку, і яе адміністратар падпарадкоўваецца непасрэдна кіраўніку Грэчаскай Праваслаўнай Архіепіскапіі Амерыкі. Складаецца з 4 прыходаў у ЗША і аднаго ў Канадзе:

Адміністратары:

Беларуская праваслаўная царква Паўночнай Амерыкі вядзе дабрачынную, выхаваўчую, адукацыйную, выдавецкую дзейнасць: з 1951 г. выдае часопіс «Царкоўны сьветач», штогодні беларускі праваслаўны каляндар; падтрымлівае выданне часопіса «Беларуская думка»; адкрыты Беларускі рэлігійна-адпачынкавы цэнтр Бэлер-Менск (штат Нью-Ёрк), Беларускі рэлігійна-грамадскі цэнтр у Саўт-Рыверы, працуюць суботнія і нядзельныя школы для дзяцей беларускіх эмігрантаў.

Зноскі

  1. hierarchy.religare.ru

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Арганізацыі беларусаў ЗША
Катэгорыя·З’явіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі беларусаў Канады
Катэгорыя·Гістарычныя епархіі Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара