wd wp Пошук:

Беларускае народнае ткацтва

Беларускія посцілкі ручной работы
Паштовая марка Беларусі

Беларускае народнае ткацтва — від народнага рамяства, шырока распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі[1].

Гісторыя

Ткацтва на тэрыторыі Беларусі сустракалася, паводле работ археолагаў, з эпохі зарубінецкай культуры, у XI—XII стагоддзях[2][3]. У дакументах XVI—XVII стст. сустракаюцца матэрыялы па ткацтве беларусаў. У апублікаваных матэрыялах Віленскай археаграфічнай камісіі ёсць паведамленні аб тканінах і тканых вырабах хатняга вытворчасці[1].

Сыравіна

У канцы XIX — пачатку XX ст. асноўнай сыравінай для вырабу тканін у хатніх умовах у беларусаў з’яўляліся кудзелістыя расліны і авечая поўсць[1]. З кудзелістых раслін найбольш пашыранымі былі лён, каноплі[1][4][5].

Падрыхтоўчыя працы

Прадзенне

Асноўны артыкул: Прадзенне

Беларуская жанчына за прадзеннем

Прадзенне — ператварэнне валакна ў нітку. Гэта даволі працаёмкі і важны працэс. Ад якасці пражы шмат у чым залежыць якасць гатовай пражы[1].

Афарбоўка пражы

Афарбоўка пражы давала магчымасць ствараць пры ткацтве самыя розныя па каларыстыцы арнаментаваныя тканіны. Часцей за ўсё для афарбоўкі выкарыстоўваліся раслінныя фарбавальнікі. З канца XIX — пачатку XX стагоддзяў даволі шырокае распаўсюджванне атрымалі хімічныя фарбавальнікі, якія да XX стагоддзя цалкам выцеснілі раслінныя[1].

Снаванне

Асноўны артыкул: Снаванне Снаванне — гэта размяшчэнне пражы такім чынам, каб у момант ткання аснова дзялілася на верхні і ніжні рады, каб утварыўся зеў. Вядомы тры спосабы снавання: на сцяне, на раме і на снавалцы, якая круціцца[1].

Прылады ткацтва

Дошчачкі

Асноўны артыкул: Ткацтва на дошчачках

Віды дошчачак

Ткацтва на дошчачках(руск.) бел. – адзін з самых старых спосабаў вырабу тканага палатна. Дошчачкі гэта невялікія плоскія фігуры з дрэва, на Беларусі найчасцей квадраты памерам 10 на 15 см, з адтулінамі па чатырох вуглах. Такая прылада выкарыстоўвалася для ткацтва паясоў[6][7][8].

Бёрда

Асноўны артыкул: Бёрда, ткацтва

Прынцып працы бёрда

Бёрда — прыстасаванне для ручнога ткацтва, род грэбня. Вядома са старажытных часоў. Можа быць выкарыстана для стварэння нешырокай тканай паласы. На бёрдзе можна вырабіць пояс, нешырокі ручнік, абрусы і да т. п.

Кросны

Асноўны артыкул: Беларускія кросны

Беларускія кросны(руск.) бел.
Чаўнок. Віцебская вобласць.

На Беларусі асноўны тып кроснаў уключае: ставы — драўляны каркас, на якім збіраюць канструкцыйна важныя вузлы станка; навоі — 2 драўляныя валы, на адзін з якіх навіваюць ніткі асновы, а на другі намотваюць палатно; ніты, або нічальніцы, — надзетыя радамі на 2 паралельныя пруткі (верхні і ніжні) ніцяныя завесы, праз якія працягваюць ніткі асновы (ад колькасці нітоў залежыць узор тканіны); бёрда — прыстасаванне для прыбівання уточнай ніткі, якое складаецца з тонкіх вузкіх пласцінак накшталт грабеньчыка з 2 спінкамі і ўкладваюцца ў набіліцы, панажы, калёсцы, чапёлкі — рычагі і блокі для прывядзення ў рух нітаў. Пры націсканні на панажы, прывязаныя да іх ніты разыходзяцца і ўтвараюць у аснове зеў, праз які пракідваюць чаўнок з навітым на цэўку утком.

Вывучэнне беларускага ткацтва

Для этнографаў беларускае народнае ткацтва ўяўляе вялікую цікавасць, бо яно цесна звязана з гісторыяй народа і можа служыць каштоўным матэрыялам пры даследаванні этнічных працэсаў мінулага, этнакультурных узаемасувязяў беларусаў з іншымі народамі[1]. Найбольш значны матэрыял па ткацтве Віцебшчыны змяшчаецца ў працы М. Я. Нікіфароўскага «Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку»[9]. У архіўных крыніцах ёсць звесткі аб распаўсюджанні і ўзроўні развіцця беларускага ткацтва ў 17—18 стагоддзях[10].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Курилович А. Н. Белорусское народное ткачество. — Мн.: Наука и техника, 1981. — 119 с.
  2. Поболь Л. Д. Славянские древности Белоруссии. — Мн., 1971..
  3. Воронин Н. Н. Древнее Гродно // Материалы и исследования по археологии древнерусских городов. — М., 1954. — Т. 3.
  4. Беларускі нацыянальны касцюм (руск.)
  5. Традыцыйнае адзенне Архівавана 18 лістапада 2011.
  6. Лебедева Н. И. Прядение и ткачество восточных славян в XIX - начале XX в. // Восточнославянский этнографический сборник. — М., 1953. — С. 493..
  7. Селівончык Вера. Ткацтва на дошчачках. Практычны дапаможнік(Майстроўня).. — Мн.: Медысонт, 2009. — 64 с.
  8. ТКАЦТВА НА ДОШЧАЧКАХ. Інструменты і матэрыялы Архівавана 30 сакавіка 2012.
  9. М. Я. Нікіфароўскі. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности. – Витебск, 1895. — Витебск, 1895..
  10. Центральный исторический музей БССР, ф. 694, оп. 2, д. 2001, л. 21; д. 3137, лл. 33-35; д. 4975, л. 84; Государственный архив Минской области, ф. 333Ю hg. 1? l/ 30 и др.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Беларускае народнае ткацтва
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Вікіпедыя:Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных