wd wp Пошук:

Белабалоцкі сельсавет

Белабало́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Белае Балота.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Чарнянскі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чорнае. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 2 красавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Капанскага сельсавета з вёскай Белае Балота (саўгас «Рэчыца»)[1]. 6 кастрычніка 1983 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Белае Балота, сельсавет перайменаваны ў Белабалоцкі. 12 жніўня 2011 года скасавана вёска Пераход[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 672 чалавекі[3], з іх 94,9 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,4 % — малдаване[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Решение Речицкого районного Совета депутатов от 12 августа 2011 г. № 76 Об упразднении сельских населенных пунктов Речицкого района Архівавана 15 снежня 2017.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна
Катэгорыя·Белабалоцкі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных