АТТ «Гродзенскі завод такарных патронаў „БелТАПАЗ“» — беларуская кампанія па вытворчасці такарных патронаў[ru], якая размешчана ў Гродна.[1][2][3]
Гісторыя завода пачынаецца з 1958 года.
Неаднаразова перапрафіляваны, выпускаў сантэхнічнае абсталяванне, святлотэхнічныя вырабы, тэхналагічнае абсталяванне, холаднавысадачны інструмент, а таксама тавары народнага спажывання.
1973 год — пабудаваны завод такарных патронаў на новай пляцоўцы і засвоеная новая прадукцыя — самацэнтруючыя трохкулачковыя такарныя патроны.
1975 год — пачынае ажыццяўляцца выпуск шырокай гамы такарных патронаў для ўстаноўкі на станочное абсталяванне, дзялільныя галоўкі і розныя тэхналагічныя прыстасаванні. Упершыню ў СССР асвойваліся такарныя патроны такога выканання і такой дакладнасці.
1977 год — па ўсесаюзнай выставе ВДНХ СССР самацэнтруючы такарны патрон падвышанай дакладнасці дыяметрам 250 мм быў адзначаны Бронзавым медалём. З 1980 года прадпрыемства мела права маркіраваць гэты патрон Дзяржаўным знакам якасці СССР.
У канцы 1970-х—пачатку 1980-х гадоў прадукцыя завода пачынае карыстацца попытам ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Пашырыліся экспартныя пастаўкі такарных патронаў, яны адпраўляліся ў 16 краін свету.
1996 год — завод пераймяноўваецца ў РУП «Гродзенскі завод такарных патронаў „БелТАПАЗ“».
2004 год — заключаны кантракт з РУП «Мінскі трактарны завод» на пастаўку вузлоў і дэталяў для камплектацыі трактароў новага пакалення.
2005 год — рэгулярная пастаўка камплектуючых на канвеер РУП «МТЗ». У 2007 годзе РУП «БелТАПАЗ» аказваецца ў дзясятцы лепшых заводаў Міністэрства прамысловасці і становіцца Лаўрэатам прэміі 3-й ступені Міністэрства прамысловасці РБ у галіне якасці, стварэння і ўкаранення сістэмы высокаэфектыўных метадаў у адпаведнасці з Міжнародным стандартам ISO серыі 9000.
2008 год — акцыянаванне прадпрыемства, атрымаў новую назву ААТ «Гродзенскі завод такарных патронаў „БелТАПАЗ“». Прадпрыемства выпускае больш за 100 мадыфікацый самацэнтруючых спіральна-рэечных такарных патронаў, займаецца апрацоўкай дэталяў МТЗ, што складае 28,1 % ад агульнага аб’ёму і вырабляе тавары народнага спажывання — садова-агародны інструмент.
2012 год — адбываецца тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемства. З мэтай абнаўлення, мадэрнізацыі актыўнай часткі фондаў і павышэння тэхнічнага ўзроўню вытворчасці.
2013 год — па выніках конкурсу «Лепшыя тавары РБ» такарны самацэнтруючы патрон спіральна-рэечны 3-х кулачковы 3-250.35.14 намінаваны як «Лепшы тавар РБ 2013 года».
2014 год — на прадпрыемстве сфарміраваны аддзел знешніх заказаў, які займаецца вырабам прадукцыі якая з’яўляецца не серыйнай, а вырабляецца згодна чарцяжоў альбо тэхнічных заданняў заказчыка.
2012—2016 гады — ААТ «БелТАПАЗ» у складзе холдынгу Адкрытае акцыянернае таварыства «МЗОР»—кіруючая кампанія холдынгу «Белстанкаінструмент». Ажыццяўляе рэалізацыю сваёй прадукцыі як на ўнутраным, так і на знешнім рынках. Пастаўка прадукцыі вырабляецца ўсім найбуйнейшым прадпрыемствам станкабудаўнічай і інструментальнай галіны машынабудавання Рэспублікі Беларусь, прадпрыемствам Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана, Малдовы. Рэалізуе прадукцыю не толькі наўпрост канчатковым спажыўцам, але і праз тавараправодную сетку.
2016 год — па выніках конкурсу «Лепшыя тавары РБ» такарны самацэнтруючы патрон спіральна-рэечны 3-х кулачковы 3-250.35.34 намінаваны як «Навінка года» і «Лепшы тавар РБ 2016 года».