wd wp Пошук:

БелАЗ-540

БелАЗ-540

Выпуск 19651985
Вытворца Беларускі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Жодзіна,  Беларуская ССР
Папярэднік МАЗ-525
Пераемнік БелАЗ-7522
Колавая формула 4х2
Дапушчальныя нагрузкі
Грузападымальнасць 27,0 т
Маса
Падрыхтаваная маса 20,92 т
Поўная маса 48,0 т
Памеры
Даўжыня 7,25 м
Шырыня 3,48 м
Вышыня 3,58 м
Колавая база 3,55 м
Фотагалерэя на Wikimedia Commons

«БелАЗ-540»беларускі савецкі кар’ерны самазвал, які выпускаўся Беларускім аўтамабільным заводам з 1965 па 1985 год.

Гісторыя

Аўтар дызайну — Валянцін Кабылінскі. Ён вызначыў аблічча машыны: з аднамеснай асіметрычна пастаўленай кабінай з адмоўным нахілам ветравога шкла і суцэльным капотам. У канцы 1960 года Кабылінскім былі зробленыя эскізы і чарцяжы агульнага выгляду і каркаса для мадэлі, а ў пачатку 1961 года зроблена пластылінавая мадэль у маштабе 1:10. Па ёй і ўдакладненых чарцяжах канструктары-кузаўшчыкі распрацавалі кабіну, абліцоўванне і ўсё апярэнне самазвала.

14 верасня 1961 года быў выраблены першы доследны ўзор БелАЗ-540. Яго адправілі ў Маскву да адкрыцця XXII з’езда КПСС. Пасля гэтага машына на працягу двух месяцаў экспанавалася на ВДНГ CССP. 9 красавіка 1962 года першы доследны ўзор БелАЗ-540 паступіў у доследную эксплуатацыю ў кар’ер Раздольскага сернахімічнага камбіната (Новы Раздзіл)[1]. Цягам 19621963 гадоў вырабілі яшчэ некалькі доследных адзінак БелАЗ-540, якія праходзілі завадскія выпрабаванні. Самазвалы з нумарамі 6 і 7 былі адпраўлены на прыёмачныя выпрабаванні на Міхайлаўскі руднік (Курская вобласць)[2]. Па выніках завадскіх і дзяржаўных выпрабаванняў канструкцыя самазвала была дапрацавана і тэхнічная дакументацыя на яго ў канцы 1963 года выдадзена на падрыхтоўку вытворчасці.

Першы варыянт дызайну меў падвойныя фары, абʼяднаныя прастакутнымі плафонамі. Калі пазней была пастаўлена задача выкарыстоўваць тую ж кабіну і абліцоўванне на буйнейшай «548-й» мадэлі (грузападымальнасцю 40 т), тады ў якасці ўніфікаванага абліцоўвання зʼявіўся Г-падобны буфер з убудаванай у яго правай фарай. Гэта вырашыла праблему выкарыстання ўніфікаванай кабіны на аўтамабілях рознай грузападымальнасці.

БелАЗ-540 на паштовай марцы, 1971

У 1964 годзе паводле дапрацаванай дакументацыі выраблена прамысловая партыя з 20 самазвалаў, а ў 1965 годзе пачалася серыйная вытворчасць. Спачатку БелАЗ-540 абсталёўваўся рухавіком Д12А-375Б, бо на Яраслаўскім маторным заводзе яшчэ не была асвоена серыйная вытворчасць больш дасканалага рухавіка ЯМЗ-240.

У 1967 годзе пачалі выпускаць БелАЗ-540А з рухавіком ЯМЗ-240. Аднак пастаўкі матораў ЯМЗ былі недастатковымі, таму БелАЗ-540 з танкавым рухавіком працягваў выпускацца паралельна з «540А» да 1974 года.

17 снежня 1976 года быў выраблены 25-тысячны аўтамабіль[1].

З 1985 года на замену БелАЗ-540А стаў выпускацца мадэрнізаваны самазвал БелАЗ-7522.

Статыстыка вытворчасці

Статыстыка вытворчасці БелАЗ-540, БелАЗ-540А і мадыфікацый[3]
1965 1966 1967 1968 1969 1970 1971 1972 1973 1974 1975 1976 1977 1978 1979 1980 1981 1982 1983 1984 1985
БелАЗ-540 300 1300 1486 1413 1086 711 774 381 456 222
БелАЗ-540А 194 507 1114 1632 1628 2098 2094 2279 2514 2404 2173 2378 1593 1379 2107 2223 2258 2275 2310
БелАЗ-540АС н.д. 165 н.д. 175 175 180 180 180 180 180
БелАЗ-7510 25 50 102 120 105 105 105 100 100 100 100 100 100 100

У кіно

Адзін з доследных БелАЗ-540 здымаўся ў фільме «Каралева бензакалонкі» (1962 г.)[4].

Зноскі

  1. 1 2
    Хроника: советский с «гидропневматикой»(руск.) . За рулём / zr.ru (14 верасня 2011). Праверана 29 чэрвеня 2020.
  2. Аўталегенды СССР. Спецыяльны выпуск «Грузавікі», №4, с. 4
  3. Аўталегенды СССР. Спецыяльны выпуск «Грузавікі», №4, с. 11

  4. Самые необычные автомобили советских фильмов: хоть один узнаете?(руск.) . За рулём / zr.ru. Праверана 29 чэрвеня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Аўтамабілі БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта