wd wp Пошук:

Бекір Міхайлавіч Смольскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Смольскі. Бекір Міхайлавіч Смо́льскі[1] (12 ліпеня 1913, Мінск — 28 верасня 1982, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне цеплафізікі. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1967). Доктар тэхнічных навук (1958), прафесар (1961).

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1935). Працаваў у мантажных, праектных і навуковых арганізацыях. З 1938 года ў Чырвонай Арміі[2]. Прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. З 1946 года старшы выкладчык, дацэнт у Беларускім політэхнічным інстытуце. З 1958 года загадчык лабараторыі Інстытута энергетыкі АН БССР, з 1959 года намеснік дырэктара, з 1971 года загадчык лабараторыі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па прамысловай энергетыцы, ачыстцы газавых прамысловых выкідаў, метадах цеплавільготнай апрацоўкі матэрыялаў, працэсаў пераносу цеплаты і рэчыва ва ўмовах вакууму, вызначэнні аптымальных умоў інтэнсіфікацыі сублімацыйнага абязводжвання капілярна-порыстых рэчываў, вывучэнні ўплыву тэрмадыфузіі пры тэрмічнай апрацоўцы капілярна-порыстых матэрыялаў.

Аўтар больш за 50 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій.

Асноўныя працы

Узнагароды

Ордэн Аляксандра Неўскага (1944), Ордэн Чырвонай Зоркі (1943), Ордэн Айчыннай вайны II (1943) і I (1945) ступені, медалі.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. Праект «Память народа» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Вучоныя паводле алфавіта
Памерлі 28 верасня
Нарадзіліся ў Мінску
Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
Дактары тэхнічных навук
Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Члены-карэспандэнты АН БССР
Фізікі СССР
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Выкладчыкі БНТУ
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вучоныя Беларусі
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Нарадзіліся 12 ліпеня
Беларуска-літоўскія татары
Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Нарадзіліся ў 1913 годзе
Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
Асобы
Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Памерлі ў 1982 годзе
Падпалкоўнікі СССР
Выпускнікі БНТУ
Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Памерлі ў Мінску