«Бейс-гамэдрэш Клойз»[2], або «Шомрым-Лабокер» — колішняя сінагога ў Пінску, якая размяшчалася на вул. Акружнай, на поўнач ад Вялікай сінагогі. Пабудаваная ў 1920-х гг. на месцы коляшняга драўлянага будынка, што згарэў у 1921 г. Мураваная аднапавярховая сінагога знесена ў канцы 1960-х — пачатку 1970-х гг. пры будаўніцтве гарадскога Дома культуры.