Бе́држых Фры́да (чэшск.: Bedřich Frída; 1 ліпеня 1855, Сланы — 15 кастрычніка 1918, Сланы) — чэшскі перакладчык і тэатральны крытык.
Скончыў філасофскі факультэт Карлава ўніверсітэта. З 1879 г. выкладаў у пражскай вышэйшай жаночай школе. Быў жанаты на сястры пісьменніка і перакладчыка Ёзефа Вацлава Сладака, даводзячыся пры гэтым братам паэту і перакладчыку Яраславу Врхліцкаму. У адрозненне ад Сладака Фрыда, як і Врхліцкі, сканцэнтраваўся на працы з раманскімі мовам.
Фрыду належаць пераклады больш за 90 празаічных сачыненняў, выдадзеных асобна ці апублікаваных у перыёдыцы (перш за ўсё, у часопісе «Лумір»), — сярод іх, напрыклад, раман Эміля Заля «Разгром» (чэшск.: Zkáza, апублікаваны па-чэшску ў тым жа 1892 г., што і па-французску), «Уарда» Георга Эберса, «Знакаміты доктар Матэус» Эркмана-Шатрыяна, навелы Тэафіля Гацье, Анарэ дэ Бальзака, Праспера Мерымэ, Гі дэ Мапасана і інш. Акрамя таго, для Нацыянальнага тэатра пераклаў больш за 60 п’ес — у тым ліку вадэвіль Эжэна Лабіша «Любы Селімар», трагедыю Віторыа Альф’еры «Філіп», п’есы Віктар’ена Сарду, Дзюма-сына і інш.