wd wp Пошук:

Беарн

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Беарн (значэнні).

Герб Беарна

Беа́рн (фр.: Béarn, Шаблон:Lang-oci, баскск.: Biarno) — паўднёвая памежная гістарычная вобласць Францыі, якая займае плошчу каля 4500 км². У наш час яе тэрыторыя вуваходзіць галоўным чынам у склад цяперашняга дэпартамента Атлантычныя Пірэнеі, тады як меншая частка адносіцца да дэпартамента Ланды. Галоўны горад вобласці — По.

Геаграфія

Пірэнеі, пакрытыя густымі ляснымі прасторамі, а месцамі вечным снегам, паступова спускаюцца тут да нізкіх перадгор’яў, якія шмат дзе збаразнёныя рэчкамі і маленькімі горнымі ручаямі. Клімат здаровы, і багатыя горныя пашы падтрымліваюць цудоўную жывёлагадоўлю, асабліва конегадоўлю. Горныя цясніны і ўзгоркі ўсеяныя вінаграднікамі; у нізінных месцах расце кукуруза, а на плоскіх узвышшах вырошчваецца лён.

Гісторыя

Асноўны артыкул: віконцтва Беарн

Замак віконтаў Беарна ў По

У часы Каралінгаў Беарн з’яўлязся асобным віконцтвам, першым кіраўніком якога быў Санцюль I. Сярод яго пераемнікаў асабліва праславіўся Гастон IV, які кіраваў у 1090—1130 гадах, адзін з герояў Першага крыжовага паходу, які атрымаў потым за свае вайсковыя подзвігі на службе караля Альфонса I Арагонскага ў леннае валоданне Сарагосу.

У 1134 годзе згасла па мужчынскай лініі дынастыя віконтаў Беарна, і краіне пагражала небяспека пазбавіцца сваёй самастойнасці і быць далучанай да Арагонскага каралеўства. Беарнцы ўзяліся за зброю, прагналі ад сябе Марыю, дачку апошняга віконта Санцюля VI, якая прызнала над сабой вярхоўную ўладу Альфонса II Арагонскага, і абвясцілі сваім кіраўніком аднаго двараніна з Бігора, які, аднак, быў забіты імі на другі год свайго кіравання. Тая ж доля спасцігла і яго пераемніка, нейкага рыцара з Аверна. Тады беарнцы выбралі сына прынцэсы Марыі, Гастона VI, пры нашчадках якога Беарн у выніку шлюбных саюзаў перайшоў спачатку да графаў Фуа, а потым разам з Фуа да Навары.

Пры Генрыху IV, выхадцы з Беарна, краіна ўвайшла ў склад Французскага каралеўства і канчаткова была далучана да яго Людовікам XIII ў 1620 годзе. Разам з тым у Беарне пачалося гвалтоўнае выкараненне пратэстанцтва, якое пусціла там глыбокія карані з 1560. Насельніцтва Беарна карысталася вялікімі палёгкамі аж да Рэвалюцыі 1789 і мела свой Cour major, аб’яднаны потым Людовікам XIII з наварскім парламентам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Беарн
Катэгорыя·Аксітанія
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Францыі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе