wd wp Пошук:

Баян-Улэгэйскі аймак

Баян-Улэгэйскі аймак або Баян-Улугэй/Баян-Улгій (манг.: Баян-Өлгий аймаг, каз.: Баян Өлгей аймағы; каз.: Бай Өлке — багаты край) — аймак Манголiі.

Геаграфiя

На паўночным усходзе мае адміністрацыйную мяжу з Убсунурскім аймакам, на ўсходзе і паўднёвым усходзе з Камбодскiм, на поўначы мяжуе з Расіяй, на захадзе, поўдні і паўднёвым захадзе — з КНР. Агульная тэрыторыя складае 45 704,9 км². Аймак размешчаны сярод гор Мангольскага Алтая на вышыні 1300 метраў над узроўнем мора.

Адзін працэнт усёй тэрыторыі займаюць лясы. На тэрыторыі аймака больш за 20 малых і вялікіх азёр, каля 400 рэк, ручаёў і крыніц[2].

У межах аймака размешчаны нацыянальны парк Алтай-Таван-Богд.

Клiмат

Клімат рэзка кантынентальны.

Гiсторыя

На тэрыторыі аймака шмат гістарычных помнікаў з шматлікімі каменнымі статуямі, наскальнымі малюнкамі.

Гэтая зямля стала месцам барацьбы паміж «белымі» і «чырвонымі» падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі.

Насельнiцтва

Аймак населены пераважна казахамі (93%), астатнія — уранхайцы, тувінцы і халха-манголы[3]. Зыходзячы з прыведзеных у табліцы дадзеных можна ацаніць памеры знешняй міграцыі казахаў у Казахстан велічынёй прыблізна 30 тыс. чал. у перыяд 199193. У наступныя гады, сутыкнуўшыся з цяжкасцямі адаптацыі і праблемамі эканамічнага плану, пэўная частка рэпатрыянтаў вярнулася ў Манголію.

Насельнiцтва аймака Баян-Улугэй[4][5][6]
1963 1969 1975 1979 1981 1991 1993 1995 1998 2000 2002 2004 2005
47 80058 10066 60071 40074 500102 81775 04382 25987 34194 09498 06699 11295 758

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне

Баян-Улугэй створаны ў 1939 і складаецца з 13 самонаў. Адміністрацыйным цэнтрам аймака з’яўляецца горад Улгій, у якім пражывае 28 448 чалавек (2009).

Хурал прадстаўнікоў грамадзян з’яўляецца органам заканадаўчай улады мясцовага самакіравання. Ён выдае заканадаўчыя акты па бюджэтна-фінансавых пытаннях, навуцы і адукацыі, сацыяльна-эканамічных пытаннях — гэта значыць па ўсіх пытаннях, якія датычацца развіцця аймака.

Губернатар аймакаў з’яўляецца прадстаўніком урада і ажыццяўляе выканаўчую ўладу ў дадзеным рэгіёне.

Самоны Баян-Улэгэйскага аймака
Самон Арыгiнальная
назва
Насельнiцтва
(2005)[4]
Насельнiцтва
(2008)[7]
Насельнiцтва
(2009)[8]
Насельнiцтва
адм.
центра
(2009)[8]
Плошча
(км²)[9]
Шчыльнасць
Насельнiцтва (/км²)
Адлегласць
да
Улгiя (км)
1АлтайАлтай3 9143 6593 8119733 163,561,20112
2АлтанцугцАлтанцөгц3 0383 1143 0808261 786,101,7243
3БаяннуурБаяннуур5 3205 0125 0331 7842 339,502,15126
4БугатБугат3 6043 7413 6421 1612 049,101,785
5БулганБулган5 9015 8275 5289444 977,331,11294
6БуянтБуянт3 0022 6832 5146531 845,671,3672
7ДэлуунДэлүүн8 1837 0787 1331 6425 594,991,27158
8Нагааннуур*Ногооннуур6 5396 5666 3752 1655 221,941,2292
9УлгійӨлгий24 00028 49628 44828 448100,92281,890
10СагсайСагсай5 1855 1745 0891 3753 139,991,6227
11ТолбаТолбо4 2604 0764 1361 0672 974,691,3976
12Цагааннуур* Цагааннуур1 5281 4521 4731 473--69
13ЦэнгэлЦэнгэл8 3648 3058 3482 0286 463,171,2979
14Улаанхус8 6728 7488 4071 4806 047,931,3946

* -пасёлак гарадскога тыпу — свабодная эканамічная зона Цагааннуур размешчаны на тэрыторыі самона Нагааннуур, але кіруецца як асобная адміністрацыйная адзінка.

Гаспадарка

Асноўнай галінай народнай гаспадаркі ў аймаке з’яўляецца жывёлагадоўля. Адганяючы пашавай жывёлагадоўлі займаецца 11 078 пастухоўскіх гаспадарак, на кожнае з якіх прыходзіцца ў сярэднім 133 галавы жывёлы (2006, у 2005 — 120, 2004 — 117), што з’яўляецца самым нізкім паказчыкам сярод усіх аймакаў Манголіі (у сярэднім па краіне 204).

Агульнае пагалоўе (канец 2006) 1470,3 тыс. галоў жывёлы, у тым ліку:

Штогод на знешнія і ўнутраныя рынкі пастаўляецца звыш 2000 тон мяса, 850-900 тон воўны, 130 тон казінага пуху, 280-300 тыс. штук шкур ўсіх відаў жывёлы, рэалізацыя якіх забяспечвае ўнутраныя патрэбы аймакаў у таварах народнага спажывання і харчовых прадуктах.

Сродкi масавай iнфармацыi

У аймаку выдаецца казахамоўная газета «Жаңа өмір» (Новае жыццё).

Зноскі

  1. https://discover-bayanolgii.com/kazakhs-in-mongolia/
  2. Баян-Улгийский аймак Архівавана 11 ліпеня 2015.
  3. Официальный сайт аймака Баян-Улгий Архівавана 16 снежня 2015.
  4. 1 2 Статистическая служба Баян-Улгий аймака, アーカイブされたコピー(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2007. Праверана 30 сакавіка 2007.
  5. Национальная статистическая служба Монголииアーカイブされたコピー(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2007. Праверана 29 чэрвеня 2007.
  6. Народное хозяйство МНР (1921—1981), Улан-Батор 1981
  7. Statis.mn Архівавана 22 ліпеня 2011 года.
  8. 1 2 Статистическое управление аймака Баян-Улгий. Годовой статистический отчет 2009 Архівавана 22 ліпеня 2011 года. (манг.)
  9. Статистическое управление аймака Баян-Улгий. Годовой статистический отчет 2008 Архівавана 22 ліпеня 2011 года.

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аймакі Манголіі