wd wp Пошук:

Башні

Башні́[1] (трансліт.: Bašni, руск.: Башни) — аграгарадок у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, на беразе возера Будавесць. Уваходзіць у склад Светласельскага сельсавета.

Гісторыя

Вёска Башні ўтварылася ад злучэння дзвюх вёсак Будавесць і Башні. Існуе наступная версія паходжання назвы Башні. Да рэвалюцыі тут жыў пан Палена Канстанцін Дзмітрыевіч, які займаўся кветкаводствам. Па абодва бакі дарогі, якая ідзе ад мастка да вёскі, былі пасаджаныя густыя кусты бэзу. У самым пачатку вёскі, на ўзвышшы стаяла высокая вежа (русск. — башня), з гэтай вежы леснікі назіралі за панскім лесам, адсюль і пайшла назва вёскі — Башні.

Падчас рэвалюцыі сядзіба пана была знішчана, пан памёр, а дачка з’ехала. Памешчыцкая зямля была перададзена сялянам.

У 1931 вёска Будавесць і Башні былі аб’яднаны ў калгас ім. Будзёнага. Першым старшынёй у вёсцы Башні стаў Новікаў Васіль Андрэевіч, які загінуў пад Сталінградам у гады Вялікай Айчыннай вайны. А ў Будавесці — Буланчыкаў Канстанцін Мікалаевіч. Калгаснікі пачалі наладжваць сваё жыццё. Да калектывізацыі вёска налічвала 40 двароў. Як усе вёскі, так і гэту, не мінула вайна. Адпраўлялі жанчыны сваіх мужоў і сыноў на фронт, многія сыходзілі ў партызаны. У гэтай вёсцы пабывалі і немцы, але на шчасце гітлераўцы тут асабліва не лютавалі, і вёска не паўтарыла лёс Хатыні. Хоць за час вайны згарэла пяць хат.

У 1944 годзе гэта тэрыторыя была вызвалена, і ўсе ўзяліся за аднаўленне роднага калгасу. Вёска пачала будавацца. А ўжо ў 1957 годзе дробныя калгасы зліліся ў адзін, які стаў называцца калгасам ім. Энгельса.

Да 1 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Лескавіцкага сельсавета[2], да 8 красавіка 2004 года — у склад Язвінскага сельсавета[3].

30.12.2005 г. — адкрыццё першага ў раёне аграгарадка Башні.[4]

Галерэя

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ба́шні
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Гісторыка-краязнаўчы курс “Наша Шуміліншчына” Шуміліназнаўства - Віцебск: Віцебская друкарня, 2010 — 125 с. ISBN 978-985-534-018-9

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Светласельскі сельсавет
Аграгарадкі Віцебскай вобласці
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Шумілінскага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы