wd wp Пошук:

Бастыён I Брэсцкай крэпасці

Бастыён I — адзін з бастыёнаў Брэсцкай крэпасці, размешчаны паміж тэнальным фронтам і курцінай I фронта Кобрынскага ўмацавання, мае два фасы і два фланкі. Прызначэнне бастыёна I – абстрэльваць мясцовасць.

Бастыён I на чарцяжы крэпасці Брэст-Літоўск

У 1837-1838 гадах у горжы бастыёна створаны двухпавярховы рэдзюіт, пазней разабраны. У 1865 годзе пад валгангам фасаў бастыёна пабудаваны два казематаваныя парахавыя скляпкі ўмяшчальнасцю па 120 бочачак з зарадамі.

У 1887 годзе пад валгангам бастыёна створаны цагляны цэнтральны парахавы склеп на 7 000 пудаў пораху ў бочачках. Склеп уяўляе сабой казематаваную пабудову з арачным скляпеннем, адным вялікім памяшканнем сховішча, вакол якога зроблена вентыляцыйная галерэя. Па краях збудавання – два ўваходы. Бочачкі з порахам укладваліся ў тры ярусы на драўляных стэлажах.

У 1930-х гадах у горжы бастыёна пабудаваны аднапавярховы будынак пад артпарк 30 палка лёгкай артылерыі(польск.) бел. войска Польскага. У пасляваенны перыяд ён выкарыстоўвалася як артмайстэрня і спартзала 131 артпалка. Знесены ў 2003 годзе ЖКГ горада Брэста.

У 1941 годзе на стыку левага фланка і левага фаса ўзведзены артылерыйскі паўкапанір № 557 62-га ўмацаванага раёна.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Кобрынскае ўмацаванне
Бастыёны
Брэсцкая крэпасць
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з польскай
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый
Вікіпедыя:Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных