wd wp Пошук:

Бары Купер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Купер.

Бары Купер (нар. 2 мая 1949, Саўтэнд-он-Сі) — брытанскі музыказнавец, буйны спецыяліст па творчасці Людвіга ван Бетховена.

Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт. Аўтар шэрагу арганных і харавых твораў. Выкладаў у Абердзінскім універсітэце, з 1990 года прафесар Манчэстэрскага ўніверсітэта.

З пачатку 1980-х гадоў працаваў з чарнавікамі і рукапісамі Бетховена, абагульніўшы свае назіранні ў кнігах «Бетховен і творчы працэс» (англ. Beethoven and the Creative Process; 1990) і «Бетховенскі кампендыум» (англ. The Beethoven Compendium; 1991). Найбольшы рэзананс, аднак, выклікалі пошукі Купера, звязаныя з так званай Дзясятай сімфоніяй Бетховена: па сцвярджэнні Купера, яму ўдалося ідэнтыфікаваць сярод пазнейшых чарнавікоў Бетховена накіды да новай сімфоніі (аб намеры Бетховена прыступіць да новай сімфоніі было вядома з перапіскі). Вынікам пяцігадовай працы Купера стала завершаная партытура 15-хвіліннага сачынення, упершыню выкананага 17 кастрычніка 1988 г. Ліверпульскім філарманічным аркестрам пад кіраваннем Вальтэра Велера; у далейшым Купер пашырыў і дапоўніў сачыненне.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124480853 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саўтэнд-он-Сі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эсэксе