wd wp Пошук:

Барыс Яўсеевіч Малкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малкін. Барыс Яўсеевіч Малкін (26 студзеня 1908, Прылукі, Чарнігаўская губерня — 20 лістапада 1972, Мінск) — савецкі тэатральны мастак, графік.

Біяграфія

Скончыў Кіеўскую вышэйшую школу мастацтваў (1929). Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1929—1936). Браў удзел у мастацкіх выстаўках з 1929 года. Працаваў у сцэнаграфіі, кніжнай і станковай графіцы.

Творчасць

Аформіў спектаклі ў тэатры імя Я. Купалы («Партызаны» (1938) і «Мілы чалавек» (1945) К. Крапівы, «Паўлінка» (1944) і «Прымакі» (1944) Я. Купалы, «Позняе каханне» А. Астроўскага (1944), «Маладая гвардыя» А. Фадзеева (1947), «Спадарыня міністэрка» Б. Нушыча (1956), «Востраў Афрадыты» А. Парніса (1960)); у тэатры імя Я. Коласа («Ірынка» К. Чорнага (1941)); у Рускім тэатры БССР («Карчмарка» К. Гальдоні (1951) і «Шальныя грошы» А. Астроўскага (1951)).

Жонка — актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Вера Пола. Пасля смерці мужа была ініцыятарам яго персанальнай выстаўкі, якая адбылася ў 1974 годзе ў Мінску, у будынку Саюза мастакоў БССР на Цэнтральнай плошчы. У дзвюх невялічкіх выставачных залах атрымалася змясціць амаль чацвёртую частку з прадстаўленых работ — малюнкаў, эстампаў, плакатаў, жанравых кампазіцый, партрэтаў, нацюрмортаў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і архітэктуры
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 20 лістапада
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прылуцкім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сцэнографы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы