wd wp Пошук:

Барыс Фёдаравіч Звінагродскі

Бары́с Фё́даравіч Звінагро́дскі (руск.: Борис Фёдорович Звиногродский; 14 сакавіка 1896, Артвін, Кутаіская губерня Расійскай імперыі, цяпер Турцыя[1] — 29 верасня 1982) — беларускі мастак-жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956).

Біяграфія

Вучыўся жывапісу з 1905 года ў майстэрні С. І. Васількоўскага[ru] ў Харкаве, затым у Маскве ў майстэрнях Е. А. Агафонава (1905—1909) і П. І. Келіна[ru] (1909—1913). У 1916/17−1918 гадах навучаўся ў Санкт-Пецярбургскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна, у 1918—1920 — у Маскоўскай пралетарскай мастацкай студыі.

З 1925 года жыў і працаваў у Гомелі. Выкладаў у Гомелі; у сярэдняй школе (1919—1929), тэхнікуме (1930—1939), мастацкай студыі ў Палацы культуры чыгуначнікаў (1949—1958). Галоўны мастак Беларускага тэатра лялек (1938—1941, 1945—1949).

Сябра Беларускай асацыяцыі мастакоў (з 1929). Член Саюза мастакоў СССР.

Творчасць

Спецыялізаваўся на пейзажах[2]. Удзельнічаў у выставах з 1925 года.

Зноскі

  1. https://socrealizm.com.ua/gallery/artist/zvinogrodskii-zvenigorodskii-bf-1896
  2. http://visart.info/POST/tr.htm

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кутаіскай губерні
Катэгорыя·Постаці Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 верасня
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка