wd wp Пошук:

Барыс Уладзіміравіч Дрывацінаў

Барыс Уладзіміравіч Дрывацінаў (14 сакавіка 1922, Вольск, Саратаўская губерня, РСФСР — 7 чэрвеня 2016) — беларускі савецкі неўролаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар, заснавальнік беларускай навукова-педагагічнай школы вертэбранеўралогіі(руск.) бел., заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2000), ганаровы акадэмік Беларускай акадэміі медыцынскіх навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі, урач вышэйшай катэгорыі. Амерыканскім біяграфічным інстытутам і Кембрыджскім біяграфічным цэнтрам прафесар названы «Чалавекам года» (1997, 2012) і ўнесены ў амерыканскае і англійскае выданне «Выдатныя людзі ХХ стагоддзя». Кембрыджскім біяграфічным цэнтрам ён унесены ў «100 выбітных прафесіяналаў у галіне аховы здароўя». Ганаровы доктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Ганаровы доктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Вольску Саратаўскай губерні (сёння Саратаўская вобласць). У 1940 годзе скончыў 18-ю сярэднюю школу ў горадзе Мінску.

Асноўныя працы і дасягненні

Апублікаваў каля 500 навуковых прац, уключаючы 5 манаграфій, 8 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 7 выданняў пад навуковай рэдакцыяй. Стварыў новы напрамак у неўралагічнай навуцы, звязаны з распрацоўкай і абгрунтаваннем аўтаімуннага патагенезу астэахандрозу пазваночніка і яго клінічных праяў, а таксама з ужываннем вылічальных кібернетычных метадаў для ранняй дыягностыкі, прагназавання цяжару ходу і зыходу неўралагічных праяў астэахандрозу пазваночніка і іншых захворванняў нервовай сістэмы.

Разам з вучнямі распрацаваў аўтаматызаваныя сістэмы для ранняй дыягностыкі і прагназавання паяснічна-крыжавога радыкуліту, дыскагеннай люмбасакральнай радыкуламіелаішэміі, зыходу сіндромаў шыйнага астэахандрозу і неўралгіі трайчастага нерва, ускладненняў ішэмічнага і гемарагічнага інсульта, клінічных праяў алкагольнай полінеўрапатыі, паражэння каўдальнага аддзела спіннога мозгу і конскага хваста, паказанні для хірургічнага лячэння паяснічна-крыжавога радыкуліту, неўралгіі трайчастага нерва.

Упершыню апублікаваў гісторыю 2-й гарадской клінічнай бальніцы горада Мінска (1960), а таксама сумесна з акадэмікам Ф. В. Аляшкевічам упершыню апублікаваў гісторыю кафедры нервовых і нейрахірургічных хвароб БДМУ (2004).

Падрыхтаваў 19 кандыдатаў навук.

Асноўныя працы

  1. «Элементы тапічнай дыягностыкі захворванняў нервовай сістэмы» (1963)
  2. «Неўралагічныя парушэнні пры паяснічным астэахандрозе» (1979)
  3. «Прагназаванне і дыягностыка дыскагеннага паяснічна-крыжавога радыкуліту» (1982)
  4. «Даведнік неўрапатолага паліклінікі» (1988)
  5. «Паражэнне нервовай сістэмы пры эндакрынных хваробах» (1989)
  6. «Фізічная рэабілітацыя пры неўралагічных праявах астэахандрозу пазваночніка» (2010)
  7. «Неўралагічныя праявы астэахандрозу пазваночніка» (2011)
  8. «Неўралогія і нейрахірургія» (2013)

Узнагароды і прызнанне

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Неўролагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаўскай губерні
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Неўролагі СССР
Катэгорыя·Памерлі 7 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе