wd wp Пошук:

Барыс Андрэевіч Царыкаў

Барыс Андрэевіч Царыкаў (31 кастрычніка 1926, Гомель — 13 лістапада 1943, Гомельская вобласць) — разведчк 43-га стралковага палка 106-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Яфрэйтар. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся 31 кастрычніка 1926 года ў горадзе Гомель у сям’і служачага. Беларус. Адукацыя сярэдняя. У Чырвонай Арміі з 1941 года. У дзеючай арміі з лютага 1943 года.

Разведчык 43-га стралковага палка камсамолец чырвонаармеец Барыс Царыкаў з групай мінёраў 15 кастрычніка 1943 года першым пераправіўся праз раку Дняпро ў раёне пасёлка гарадскога тыпу Лоеў Гомельскай вобласці, узняўшы на правым беразе Чырвоны сцяг, і на працягу 5 сутак удзельнічаў у баях па пашырэнні плацдарму; 17-гадовы воін некалькі разоў вяртаўся на левы бераг з баявымі данясеннямі ў штаб.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым геройства і мужнасць чырвонаармейцу Царыкаву Барысу Андрэевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Загінуў у баі 13 лістапада 1943 года. Пахаваны ў брацкай магіле ў пасёлку гарадскога тыпу Лоеў Гомельскай вобласці Беларусі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі 13 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе