wd wp Пошук:

Барыс Аляксандравіч Семілетаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Семілетаў. Барыс Аляксандравіч Семілетаў (нар. 30 верасня 1956, г. Мінск) — беларускі манументальна-дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва, жывапісец.

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1983 годзе. Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1983 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года. Жыве ў г. Мінску.

Творчасць

Працуе ў манументальна-дэкаратыўным і прыкладным мастацтве, а таксама ў станковым жывапісе ў жанры карціны. Асноўныя творы: роспіс «Спадчына» ў саўгасе-камбінаце «Белавежскі» Брэсцкай вобласці; габелен «Сутыкненне»; палотны «Партрэт сучасніцы», «Месца былых баёў», «Ахвярапрынашэнне», «МойМінск», «Зацьменне», «Лёс», «Разам з адлюстраваным сонцам»; дыптых «Дарогі». Творы знаходзяцца ў фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Літаратура

Спасылкі

  1. Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — doi:10.1515/AKL
  2. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 1 сакавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы