wd wp Пошук:

Барыс Іпалітавіч Райскі

Барыс Іпалітавіч Райскі (3 верасня 1915, Іркуцк, Расія — 17 лютага 1993) — беларускі дырыжор. Заслужаны артыст Беларусі (1973).

Біяграфія

Скончыў вышэйшае музычнае вучылішча ў Харбіне (Кітай, 1932). 3 1947 у СССР. У 1950 быў арыштаваны і па ілжывым абвінавачанні асуджаны на тэрмін у лагерах. Вызвалены ў 1954. 3 1957 галоўны дырыжор аркестра Мінскага цырка. У 1961—88 галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік канцэртна-эстраднага аркестра Беларускага тэлебачання і радыё. Пад яго кіраўніцтвам зроблены фондавыя запісы опер «Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса, «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Зорка Венера» Ю. Семянякі, «Сівая легенда» Дз. Смольскага, «Матухна Кураж» С. Картэса, радыёоперы «Барвовы золак» К. Цесакова, музыкі балетаў «Альпійская балада», «Выбранніца» і «Маленькі прынц» Я. Глебава, музычных камедый «Паўлінка» Ю. Семянякі і «Несцерка» Р. Суруса, вакальна-сімфанічных, сімфанічных і эстрадных твораў і песень беларускіх кампазітараў для Беларускага тэлебачання і радыё, грамзапісы і інш. Аўтар аранжыровак для эстрадных і сімфанічных аркестраў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Дырыжоры Беларусі
Нарадзіліся 3 верасня
Нарадзіліся ў 1915 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Дырыжоры паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Музыканты паводле алфавіта
Памерлі 17 лютага
Асобы
Памерлі ў 1993 годзе
Нарадзіліся ў Іркуцку