Баршчэўнік Сасноўскага (Heracléum sosnówskyi) — расліна роду Баршчэўнік, якая валодае здольнасцю выклікаць моцныя апёкі, якія доўга не загойваюцца[3][4].
З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[5].