wd wp Пошук:

Баркалабаўскі Свята-Узнясенскі жаночы манастыр

Свята-Іаана-Прадцечанская царква

Баркалабаўскі Свята-Узнясенскі жаночы манастыр — жаночы манастыр у Баркалабаве, які існаваў у 1641—1918 гадах. У наш час адраджаецца.

Гісторыя

Манастыр у XIX ст.

Першапачаткова ў Баркалабаве планаваўся мужчынскі манастыр Святога Духу (1626), але з-за смерці яго фундатара Багдана Саламярэцкага не быў адкрыты. Жаночы манастыр заснаваны 24 чэрвеня 1641 года Багданам Статкевічам ва ўрочышчы Барок каля в. Баркалабава Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, разам з цэрквамі Ушэсця Хрыста і Нараджэння Іаана Прадцечы. Першыя манашкі былі з Куцеінскага манастыра (каля Оршы), адкуль запазычаны і статут. У 1659 годзе ў манастыры з’явіўся цудатворны абраз Маці Божай. Да 1772 года манастыр знаходзіўся пад юрысдыкцыяй кіеўскіх мітрапалітаў, потым падначалены магілёўскаму епіскапу. 3-за таго, што будынкі падмываў Дняпро, у 1835 годзе большая частка манашак пераведзена ў Буйнічы, дзе напярэдадні быў адчынены жаночы манастыр. У 1901 годзе Баркалабаўскі манастыр адноўлены, пры ім існавала аднакласная школа для дзяўчатак. Зачынены ў 1918 годзе, будынкі разбураны, абраз захаваўся.

У 2008 г. пачалося аднаўленне цалкам разбуранага ў савецкі час манастыра. У 2010 г. пабудавана новая царква Св. Іаана Прадцечы. У ліпені 2010 года з быхаўскай Свята-Троіцкай царквы быў вернуты знакаміты абраз Баркалабаўскай Маці Божай[1].

Зноскі

  1. Баркалабаўскі Свята-Узнясенскі жаночы манастыр на сайце Глобус Беларусі (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Жаночыя манастыры
Катэгорыя·Праваслаўныя манастыры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы, запазычаныя з БелЭн
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Бабруйская епархія
Катэгорыя·Зніклі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Баркалабава
Катэгорыя·Колішнія манастыры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·З’явіліся ў 1641 годзе
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Быхаўскага раёна