Барвінкаўскі раён[1] (укр.: Барвінківський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Харкаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Барвінкавэ[1] (укр.: Барвінкове).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 22918 чалавек, плошча — 1364,5 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога і 12 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 2 пасёлкі сельскага тыпу і 57 сёлаў.