wd wp Пошук:

Барбара Картленд

Барбара Картленд (9 ліпеня 1901, Бірмінгем, Англія — 21 мая 2000, Хатфілд, Хартфардшыр, Англія) — англійская пісьменніца, адзін з найбольш плённых аўтараў XX стагоддзя. Стала знакамітай дзякуючы сваім шматлікім любоўным раманам; таксама друкавалася пад імем Барбара Мак-Каркадэйл.

Біяграфія

У 1927 году выйшла замуж за афіцэра Х’ю Мак-Каркадэйла і ў іх нарадзілася дачка Рэйн. У 1936 годзе пасля скандальнага разводу Барбара выйшла за яго кузена Х’ю (пам. 1963) і стала маці яшчэ двух сыноў — Глена і Іана.

У 1990 годзе была ўзведзена ў ранг Дамы-камандора Ордэна Брытанскай імперыі. Дачка Картленд ад першага шлюбу стала мачахай прынцэсы Дыяны. Вядома, што сама Дыяна захаплялася раманамі Барбары Картленд, але адносіны з пісьменніцай ў яе былі нацягнутымі, і Картленд не ўхваляла асабістае жыццё Дыяны.[8]

Творчасць

Барбара Картленд ўваходзіць у лік самых перакладаемых пісьменнікаў, паводле базы дадзеных ЮНЕСКА, знаходзіцца на 7-м месцы па колькасці ўлічаных ЮНЕСКА перакладных выданняў,[9][10] аўтар 723 кніг.

Картленд належыць рэкорд, занесены ў кнігу Гінеса: за 1983 год яна выпусціла 26 раманаў.[11] З яе кніг 657 — любоўныя раманы, выдадзеныя ва ўсім свеце накладам каля мільярда асобнікаў.ref name=autogenerated1 /> Пасля смерці ў архіве пісьменніцы засталося яшчэ больш за сто раманаў, і новыя кнігі Барбары Картленд працягваюць выходзіць па гэты дзень.

Творы Барбары Картленд неаднаразова экранізаваны. Першы раман «Піла, якая танцуе джыгу» быў апублікаваны ў 1923 годзе. Сюжэт раманаў Картленд разгортваецца па адной і той жа схеме: юная дзяўчына ўлюбляецца ў мужчыну, часцей за ўсё арыстакрата (графа, герцага, прынца); розныя інтрыгі (любоўныя, палітычныя, шпіёнскія) перашкаджаюць злучэнню закаханых, але ў канцы ўсё заканчваецца вяселлем.

Барбару Картленд часта абвінавачвалі ў сентыментальнасці і неарыгінальнасці сюжэтаў і персанажаў. У 2011 годзе ў Вялікабрытаніі была апублікаваная перапіска аўтара любоўных раманаў і дэтэктываў Джорджэт Хэер, дзе тая абвінавачвае Картленд у прысваенні сюжэтаў і нават імёнаў герояў яе раманаў і «катастрафічным невуцтве» з нагоды адлюстроўванай гістарычнай эпохі.[12]

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Dame Barbara Cartland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119288990 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  6. 1 2 Kindred Britain
  7. Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 183.
  8. Жизнь и смерть по законам легенды — В мире МК
  9. Ленин входит в десятку самых «переводимых» писателей мира — ЮНЕСКО | РИА Дейта. RU Архівавана 25 чэрвеня 2012.
  10. Топ-50 авторов переводных изданий
  11. Ъ-Газета — Умерла писательница-рекордистка
  12. Georgette Heyer decries plagiarism with her rapier wit | Books | guardian.co.uk

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Памерлі ў Хартфардшыры
Нарадзіліся 9 ліпеня
Дамы-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Нарадзіліся ў 1901 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Бірмінгеме
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Памерлі ў 2000 годзе
Пахаваныя ў Англіі
Памерлі 21 мая
Асобы
Нарадзіліся ў Вялікабрытаніі