Бара́навічы-Усходнія (трансліт.: Baranavičy-Uschodnija, руск.: Барановичи-Восточные)[1] — станцыя на кансервацыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчана на паўночна-ўсходняй ускраіне горада Баранавічы.