wd wp Пошук:

Баляслаў Часлававіч Свентаржэцкі

Баляслаў Часлававіч Свентаржэцкі (1831, маёнтак Багушэвічы, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская Імперыя — 1888) — кіраўнік Судзеньскага паўстання (1863—1864) у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

Паходжанне і сям’я

Належаў да старажытнага каталіцкага шляхецкага роду Свентаржэцкіх гербу «Трубы».

Баляслаў Часлававіч Свентаржэцкі нарадзіўся ў 1831 г. у маёнтку Багушэвічы Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай Імперыі (цяпер Бярэзінскі раён Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь) — у сям’і Чэслава Тадэушавіча Свентаржэцкага (нар. у 1802 г.) і Ганны Аляксееўны Свентаржэцкай.

Бацька (Чэслаў Свентаржэцкі) валодаў маёнткам Франскоўшчызна (Франскоўшчына) у Мінскім павеце Мінскай губерні і выбіраўся дваранамі на пасаду дэпутата ад Мінскага павета ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход. Дзед — Тадэвуш Антоніевіч Свентаржэцкі — выбіраўся на пасаду мінскага павятовага маршалка.

Хросным бацькам Баляслава Свентаржэцкага быў мінскі губернскі маршалак (1823—1847) Леў Францавіч Оштарп (1785—1851), а першай жонкай стала Лаура Казіміраўна Завадская, пляменніца Льва Оштарпа. Другая жонка — польская пісьменніца і актрыса тэатра Марыя Багуслаўская[pl].

Біяграфія

Вучыўся ў Віленскім дваранскім інстытуце (скончыў у 1853 г.), Санкт-Пецярбургскім універсітэце; у час эміграцыі — у ваеннай школе ў Францыі.

Валодаў спадчынным маёнткам Багушэвічы ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні (Расійская Імперыя).

Служыў пісарам у Мінскім Дваранскім дэпутацкім сходзе. З 1860 г. знаходзіўся пад сакрэтным наглядам паліцыі. Як член Мінскага губернскага камітэта ўдзельнічаў у распрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы (1861) у Расійскай Імперыі.

Падчас паўстання 1863—1864 гадоў з’яўляўся паўстанцкім начальнікам Ігуменскага павета — камісарам аб’яднаных паўстанцкіх атрадаў у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Знаходзіўся пры атрадзе С. Ляскоўскага.

Сядзіба Свентаржэцкіх у вёсцы Багушэвічы (Ігуменскі павет, Мінская губерня) была знішчана паводле загаду віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мікалаевіча Мураўёва.

Эміграцыя ў Францыю

Увосень 1863 г. эмігрыраваў на пастаяннае месца жыхарства ў Францыю, за якую ваяваў падчас франка-прускай вайны (1870—1871).

Памёр у 1888 г.

Зноскі

  1. 1 2 Bolesław Świętorzecki // NUKAT — 2002.
  2. Французскі Замежны легіён — 1831.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Памерлі ў Венецыі
Нарадзіліся ў 1831 годзе
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Удзельнікі франка-прускай вайны
Род Свентаржэцкіх
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Выпускнікі Віленскага шляхецкага інстытута
Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Выпускнікі СПбДУ
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Памерлі ў 1888 годзе
Свентаржэцкія
Нарадзіліся ў Бярэзінскім раёне
Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак