wd wp Пошук:

Баляслаў Антонавіч Скрамблевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скрамблевіч. Баляслаў Антонавіч Скрамбле́віч (нар. 2 снежня 1945, г. п. Адэльск, Гродзенскі раён, БССР) — беларускі мастак.

Біяграфія

З сялянскай сям’і. Брат Мар’яна Скрамблевіча. Скончыў СШ у Адэльску. Працаваў у Гродне.

У 1969—1974 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, у 1974—1979 гадах — на факультэце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (аддзяленне мастацкага металу) Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1979 года працуе ў Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце. Член Беларускага саюза мастакоў з 1987 года.

Творчасць

Выконвае дэкаратыўныя кампазіцыі з металу з уключэннем шкла, каваныя брамы, краты, падсвечнікі, шрыфтавыя тэксты назваў станцый метро, устаноў, інтэр’еры, дробную пластыку.

Сярод твораў: інтэр’еры станцыі метро «Трактарны завод», гасцініцы «Беларусь», Рэспубліканскага Дому шлюбаў, рэзідэнцыі ўрада РБ, рытуальнай залы Дома афіцэраў у Мінску і інш.

У выставах удзельнічае з 1978 (у Беларусі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Расіі). Выстаўляліся творы дэкаратыўнай пластыкі «Ландыш», «Ранак, поўдзень, вечар», «Хай заўсёды будзе сонца», «Вясновы промень», «Нараджэнне новай формы», «Лік» і інш. Аўтар шматлікіх публікацый на тэмы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Сям’я

Мае дачку Валерыю, беларускага лінгвіста, выкладчыцу кафедры замежных моў Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэльску
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы