wd wp Пошук:

Бальдасарэ Галупі

Бальдасарэ Галупі, мянушка Буранела (італ.: Baldassarre Galuppi, 18 кастрычніка 1706, востраў Бурана, паблізу Венецыі — 3 студзеня 1785, Венецыя) — італьянскі кампазітар.

Біяграфія

Кіраваў капэлай сабора Сан-Марка ў Венецыі. У 1765—1768 гг. быў прыдворным капельмайстрам у Пецярбургу, дзе паставіў свае оперы: «Кароль-пастух» і «Пакінутая Дыдона» (1766), «Іфігенія ў Таўрыдзе» (1768). Галупі — прадстаўнік венецыянскай школы, самы вядомы майстар оперы-буфа. Аўтар шматлікіх опер, 20 з іх — на лібрэта Карла Гальдоні, у тым ліку адна з найпапулярнейшых — «Сельскі філосаф» (1754). Галупі належаць таксама драматычныя кантаты, серэнады, араторыі, духоўныя канцэрты, санаты і канцэрты для клавіра і іншыя.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118722700 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Archivio Storico Ricordi — 1808.
  5. Галуппи Бальдассаре // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 3 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1706 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кампазітары Італіі
Катэгорыя·Духоўныя кампазітары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Венецыі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Оперныя кампазітары
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1785 годзе